Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць амэрыканцаў не зьбіраецца галасаваць за Трампа на выбарах — апытаньне


Дональд Трамп
Дональд Трамп

«Washington Post» i ABC News апублікавалі сацыялягічнае апытаньне наконт шанцаў Дональда Трампа выйграць прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе.

На пытаньне, ці прагаласуеце вы ў выбарах 2020 года за Дональда Трампа ажно 56% апытаных заявілі — «рашуча не». «Рашуча так» адказалі на палову менш апытаных — 28%.

14% рэспандэнтаў «працягваюць думаць» наконт галасаваньня за Трампа.

Асабліва малую падтрымку амэрыканскі прэзыдэнт мае сярод жанчын. 64% амэрыканскіх жанчын і чуць ня хочуць пра пераабраньне Трампа. У выпадку мужчын гэта 48%.

Пасьля публікацыі вынікаў сацапытаньня сам Дональд Трамп заявіў у інтэрвію «Washington Post», што гэта і так лепшыя лічбы, чым ён меў у 2016 годзе і што яны здольныя імгненна мяняцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG