Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукам-ільготнікам прапанавалі жыльлё ў Смалявічах, яны адмовіліся

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Год таму чыноўнікі запусьцілі пілётны праект, які дазваляў менскім ільготнікам пабудаваць жыльлё ў Смалявічах. Але ён не спрацаваў, перадае Tut.by. Чыноўнікі падрыхтавалі новы праект.

Сёлета ў так званых гарадах-спадарожніках (малыя гарады каля буйных абласных цэнтраў) плянуюць пабудаваць 52,5 тысячы квадратных мэтраў жыльля. Пра гэта журналістам сказаў начальнік упраўленьня жыльлёвай палітыкі Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Аляксандар Аўраменка.

Таксама ён згадаў пра «болевыя пункты» гарадоў-спадарожнікаў. Ільготнікі з чаргі на жыльлё ў Менску ня хочуць замест сталіцы будавацца ў Смалявічах.

«І тыя людзі, асабліва ў Менску, якія стаяць на ўліку больш за дваццаць гадоў, калі да іх чарга падышла, — яны адмаўляліся», — сказаў Аляксандар Аўраменка.

Цяпер на жыльлё ў Смалявічах змогуць прэтэндаваць усе ахвотныя, хто стаіць у чарзе ільготнікаў. Няважна, зь якога гораду. Адпаведны праект накіравалі ў адміністрацыю Лукашэнкі на ўзгадненьне, сказаў журналістам Аляксандар Аўраменка.

XS
SM
MD
LG