Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя спадзяецца перайсьці на эўра ў 2022 годзе


Прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў заявіў 29 студзеня ў Сoфіі, што яго краіна ўсё яшчэ плянуе перайсьці на эўра да 2022 году, нягледзячы на супраціў часткі мясцовых прадпрыемстваў.

Барысаў лічыць, што адной з галоўных перавагаў далучэньня да эўразоны ёсьць тое, што банкаўская сыстэма Баўгарыі стане больш дысцыплінаванай: буйныя банкі ў Баўгарыі будуць кантралявацца Эўрапейскім цэнтральным банкам, а не нацыянальнымі органамі ўлады, якія могуць быць менш прыдзірлівымі.

Віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Валдыс Дамброўскіс, які адказвае за агульную валюту ЭЗ, вітаў намеры баўгарскай улады.

Міністар фінансаў Уладыслаў Гаранаў выказаў надзею, што краіна ўступіць у банкаўскі саюз ЭЗ гэтым летам і пачне двухгадовы працэс інтэграцыі ў эўразону. Гэта павінна дазволіць краіне перайсьці на эўра ў студзені 2022 году, сказаў чыноўнік.

Цяпер эўра зьяўляецца афіцыйнай валютай 18 з 28 краін-удзельніц ЭЗ. Эўра як валюта ўзьнікла ў 1999 годзе, але банкноты і манэты старых валют, такіх, як нямецкая марка, працягвалі выкарыстоўвацца ў якасьці законнага плацёжнага інструмэнта да ўвядзеньня банкнот і манэт эўра ад 1 студзеня 2002 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG