Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне жанчына прызналася, што задушыла 8-гадовага сына


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 26 студзеня жыхарка Маладэчна паведаміла міліцыі, што задушыла свайго сына, піша Сьледчы камітэт.

Супрацоўнікі міліцыі пацьвердзілі крымінальныя прыкметы сьмерці дзіцяці. Дакладная прычына сьмерці будзе вядома пасьля судова-мэдычнай экспэртызы.

29-гадовую маці хлопчыка затрымалі. Праз прыкметы псыхічнага расстройства жанчыну шпіталізавалі, у мэдычнай установе выставілі пост аховы.

Здымак: Сьледчы камітэт
Здымак: Сьледчы камітэт

Сьледчы камітэт завёў супраць жанчыны крымінальную справу. Паводле арт. 139.2.2 КК жанчыне можа пагражаць:

  • ад 8 да 20 гадоў турмы;
  • пажыцьцёвае зьняволеньне.

Жанчына выхоўвала дзіця адна, жыла ў кватэры з родзічамі. Асуджаных у сямʼі не было, «на ўліках» не стаялі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG