Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме аблілі фарбай помнік «ветлівым людзям»

Вярхоўны суд у кантраляваным Расеяй Сімфэропалі
Вярхоўны суд у кантраляваным Расеяй Сімфэропалі

У Сімфэропалі мужчына абліў фарбай помнік «ветлівым людзям», паліцыянты яго ўжо затрымалі.

«Грамадзянін знаходзіцца ў стане алькагольнага ап’яненьня. У дачыненьні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Вырашаецца пытаньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 214 КК РФ [вандалізм]», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «МУС Крыму».

Як паведаміла «кіраўнік адміністрацыі Сімфэропалю» Натальля Маленка, камунальнікі ўжо адмылі помнік ад фарбы.

Затрыманы мужчына патлумачыў свае дзеяньні незадаволенасьцю уладай, паведамляюць «Вести. Крым».

Расея анэксавала Крым пасьля так званага «рэфэрэндуму» аб статусе паўвострава, які прайшоў 16 сакавіка 2014 года. Галасаваньне адбылося ў прысутнасьці «ветлівых людзей» — узброеных вайскоўцаў у форме без знакаў адрозьненьня, першая група якіх зьявілася на паўвостраве ў ноч на 27 лютага 2014 году.

Помнік «ветлівым людзям» усталявалі недалёка ад будынка Вярхоўнага савету анэксаванага Крыму летам 2016 году.

XS
SM
MD
LG