Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы скралі графіці Бэнксі памяці ахвяраў тэракту ў «Батакляне»


Скрадзеная карціна Бэнскі (фрагмэнт)
Скрадзеная карціна Бэнскі (фрагмэнт)

Графіці вулічнага мастака Бэнксі, нанесенае на дзьверы задняга выхаду з канцэртнай залі «Батаклян» у Парыжы, выкрадзенае невядомымі зламысьнікамі, паведамляюць прадстаўнікі залі. Мастак напісаў карціну ў чэрвені 2018 году ў памяць пра ахвяраў тэракту.

«Сёньня намі рухае глыбокае абурэньне», — гаворыцца на старонцы канцэртнай залі ў фэйсбуку. «Твор мастацтва павінен жыць у пэўным асяродзьдзі, гэтая праца мела сэнс толькі тут», — падкрэсьліваюць аўтары паведамленьня.

Агенцтва AFP са спасылкай на крыніцу, блізкую да расьсьледаваньня, сьцьвярджае, што ў крадзяжы працы Бэнксі, які адбыўся ўвечары 25 студзеня, удзельнічала група людзей у капюшонах, узброеных «баўгаркамі» — вуглавымі шліфавальнымі машынамі. Яны патрапілі на камэры відэаназіраньня, цяпер іх шукае паліцыя.

13 лістапада 2015 году ў выніку сэрыі скаардынаваных нападаў і выбухаў у Парыжы загінулі 130 чалавек, яшчэ каля 350 атрымалі раненьні.

Спачатку трое сьмяротнікаў прывялі ў дзеяньне выбуховыя прылады ў запоўненым людзьмі стадыёне «Стад дэ Франс». Празь некалькі хвілінаў тэрарысты напалі з аўтаматамі на наведвальнікаў двух кавярняў у суседняй акрузе Парыжа. Пазьней адбыўся выбух у яшчэ адной парыскай кавярні.

Апошняй мэтай экстрэмістаў стала канцэртная заля «Батаклян», яе наведвальнікі былі ўзятыя ў закладнікі. Штурм клюбу доўжыўся некалькі гадзін. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Бэнксі — адзін з самых вядомых вулічных мастакоў у сьвеце. Ён працуе ананімна, у кастрычніку адна зь ягоных работ была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s за 1,4 мільёна даляраў і самазьнішчылася пасьля продажу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG