Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стоўбцах воўк напаў на людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі


Ілюстрацыйнае фота. Воўк у Белавескай пушчы
Ілюстрацыйнае фота. Воўк у Белавескай пушчы

У Стоўбцах воўк напаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму. Жывёлу ліквідавалі.

Позна ўвечары 26 студзеня ў міліцыю паступіла адразу некалькі паведамленьняў пра агрэсіўнага ваўка, які зьявіўся ў Стоўбцах.

У раённую бальніцу зьвярнуліся чацьвёра пацярпелых: непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, потым у гэтым жа раёне — яшчэ на адну пару мінакоў. Мэдыкі зафіксавалі ў пацярпелых шматлікія укушаныя раны.

Фота з афіцыйнага сайту
Фота з афіцыйнага сайту

Наступнае паведамленьне пра ваўка паступіла ў міліцыю літаральна празь некалькі хвілін з вуліцы 17-га верасьня: мясцовы жыхар паведаміў, што воўк стаў кідацца на ягоны аўтамабіль. Міліцыя выехала на месца здарэньня.

Для абясшкоджваньня ваўка міліцыянт-кіноляг групы затрыманьня выкарыстаў табэльную агнястрэльную зброю — аўтамат Калашнікава, гаворыцца ў паведамленньі. Жывёла атрымала раненьне лапы і пабегла хавацца спачатку ў бок поля на ўскраіне горада, а потым у бліжэйшы лес.

«Там міліцэйскімі нарадамі жывёла была блякаваная, а чальцамі БТПР, якія прыбылі на месца здарэньня, абясшкоджаная», — распавялі ў міліцыі.

Дзікія ваўкі вельмі рэдка выходзяць да людзей у горад. Як правіла, падобныя факты агрэсіі ваўка ў адносінах да чалавека ў буйных населеных пунктах адзінкавыя і тлумачыліся шаленствам жывёлаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG