Выбухі падчас царкоўнай службы на поўдні Філіпінаў прывялі да гібелі сама меней 20 чалавек і 81 паранены, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовай службы бясьпекі.
Распаўсюджаная раней інфармацыя пра 27 загінулых не пацьвердзілася.
Выбухі адбыліся ў нядзелю раніцай на востраве Хола правінцыі Сулу: першы — ўнутры сабора, другі — на паркоўцы звонку, у выніку загінулі вайскоўцы і мірныя жыхары, паведамілі чыноўнікі.
На дадзены момант ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за напад.
Паўднёвыя раёны Філіпінаў населеныя пераважна мусульманамі.
На мінулым тыдні там адбыўся рэфэрэндум, на якім мясцовыя жыхары выказаліся за стварэньне аўтаномнага рэгіёну Бангсамора. Аднак выбарнікі правінцыі Сулу, у якую ўваходзіць востраў Хола, адхілілі ідэю пра аўтаномію.