Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць патрабаваньняў да робатаў на вуліцах


Выпрабаваньні робата-пастаўшчыка ў Лёндане
Выпрабаваньні робата-пастаўшчыка ў Лёндане

Кампанія Amazon пачала тэставаньне робата-пастаўшчыка, які, як чакаецца, значна панізіць кошты і павысіць эфэктыўнасьць пастаўкі тавараў кліентам.

Робат, які мае назву «Scout», праходзіць свае выпрабаваньні на ходніках у адной акрузе ў штаце Вашынгтон (паўночны захад ЗША). У гэтым тэставым рэжыме робата суправаджае чалавек, каб, як заяўляе Amazon, гарантаваць, што машына будзе «бясьпечна і эфэктыўна перамяшчацца паміж хатнімі жывёламі, мінакамі і ўсім астатнім на сваім шляху».

«Scout» — невялікіх памераў транспартны «кантэйнэр» на шасьці колах. Асноўным шляхам перамяшчэньня робата-пастаўшчыка будуць гарадзкія ходнікі, але яму, зразумела, трэба будзе перасякаць і вуліцы.

Як піша часопіс Wired, канструктарам робата давядзецца вырашыць шмат нялёгкіх праблемаў, сярод якіх і такія:

  • Выгляд робата павінен быць настолькі прыемны для вока, каб не выклікаць у мінакоў варожасьці і ахвоты штурхаць яго і зьбіваць пастаўшчыка з запраграмаванага шляху.
  • Выгляд робата павінен быць не настолькі прыемны для вока, каб выклікаць у дзяцей ахвоту падбягаць да яго, абдымаць яго і спрабаваць праехацца на ім.
  • Што рабіць робату, калі дом кліента абнесены агароджай, а брамка замкнутая?
  • Што рабіць робату, калі ён не застаў кліента дома? Пакінуць дастаўку перад брамкай або перад дзьвярыма, ці вярнуцца зь ёю назад на склад?
  • Што рабіць з робатамі-пастаўшчыкамі кампаніі Amazon, калі гарады, адны за аднымі, пачнуць уводзіць абмежаваньні або і поўную забарону руху такіх машынаў па сваіх ходніках?

Нягледзячы на гэткія праблемы, як падаецца, ужо немагчыма пазьбегчы штораз глыбейшай і шырэйшай аўтаматызацыі грамадзкага жыцьця. Як мяркуюць экспэрты, у найбліжэйшыя гады чвэрць цяперашніх працоўных месцаў у Злучаных Штатах можа перайсьці да робатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG