Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіяду-2020 у Токіё ад Беларусі замест Tut.by акрэдытавалі сайты прэзыдэнта і НАК 


У штаб-кватэры НАК Беларусі
У штаб-кватэры НАК Беларусі

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі надрукаваў сьпіс СМІ, акрэдытаваных ад краіны для асьвятленьня летняй Алімпіяды-2020 у Токіё.

Такім чынам, акрэдытавалі газэты «Прессбол», «СБ. Беларусь сегодня», «Спартыўная панарама», агенцтва БелТА, а таксама сайт НАК (noc.by) і партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (president.gov.by).

Як зьвяртае ўвагу спартовы рэсурс «Трыбуна», наяўнасьць двух апошніх «мэдыя» выклікае зьдзіўленьне. На сайце кіраўніка дзяржавы не публікуюцца рэпартэрскія матэрыялы, не зьвязаныя зь дзейнасьцю Аляксандра Лукашэнкі, як і няма разьдзелу пра спорт. Старонка НАК таксама не прэтэндуе на значную аўдыторыю і пераважна публікуе навіны арганізацыі.

«Сярод прэтэндэнтаў на алімпійскую акрэдытацыю таксама быў інтэрнэт-партал Tut.by, — піша аглядальнік Андрэй Маслоўскі. — Яго на Гульні не ўзялі. Але давайце параўнаем маштабы сайтаў і іхную аўдыторыю. Згодна з дадзенымі сэрвісу similarweb.com, штомесяц на Tut.by фіксуецца больш за 37 мільёнаў карыстальніцкіх сэсій. На сайце прэзыдэнта — 190 тысяч. Дадзеныя па НАК настолькі нязначныя, што сэрвісу складана іх праіндэксаваць».

Паведамляецца, што рашэньне аб выдачы акрэдытацый прымала адмысловая камісія «ва ўзаемадзеяньні са сродкамі масавай інфармацыі». Яна вывучыла ўсе пададзеныя заяўкі і, абапіраючыся на крытэры адбору, склала выніковы сьпіс, які выканкам НАК зацьвердзіў безь якіх-небудзь карэктываў. Адметна, што парадак адбору вызначаў сам НАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG