Індэкс «добрых краінаў сьвету» The Good Country Index ужо ў чацьвёрты раз публікуе вынікі дасьледаваньня, якое аналізуе краіны сьвету па ступені іх глябальнага ўкладу, як станоўчага, так і адмоўнага, у агульнае разьвіцьцё чалавецтва.
Рэйтынг фарміруецца на падставе 30-ці розных парамэтраў, дадзеныя па якіх даюцца міжнароднымі арганізацыямі, напрыклад Сусьветным банкам або ААН. Сярод гэтых парамэтраў ахова здароўя, мастацтва і культура, экалёгія, сацыяльнае забесьпячэньне і захаваньні правоў чалавека.
У рэйтынг увайшлі 153 дзяржавы. Сёлета сьпіс узначаліла Фінляндыя.
Беларусь апынулася на 54-м месцы. Перад ёю ў сьпісе Ізраіль і Кенія, а пасьля — Чарнагорыя і Ўганда. Найвышэйшае месца сярод паказьнікаў Беларусь атрымала за ўклад у разьвіцьцё навукі і тэхналёгіі (28). Найгоршае месца ў Беларусі ў галіне аховы клімату (131).
Сярод краін постсавецкай прасторы найвышэй разьмясьцілася Эстонія (14) і Латвія (21). Зачыняюць сьпіс Емэне, Лібія і Ірак.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў