Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі багаслоў будзе вучыць моладзь думаць крытычна. ВІДЭА


Дзень вышыванкі ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.
Дзень вышыванкі ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) пачынае адукацыйны праект, які будзе называцца «be critical». Скіраваны ён будзе на прасоўваньне крытычнага мысьленьня ў беларускім грамадзтве, асабліва сярод моладзі, гаворыцца на сайце аналітычнага цэнтру.

«Навыкі крытычнага мысьленьня — адныя з найбольш запатрабаваных у бізнэсе, адукацыі, навуцы, мэдыцыне, ІТ — гэта вынікае з шэрагу дасьледаваньняў над чалавечым капіталам. Поруч з валоданьнем ангельскай мовай і кампутарнай пісьменнасьцю, крытычнае мысьленьне — гэта пропуск у ХХІ стагодзьдзе», — тлумачаць ініцыятары праекту.

Ён мае ўключаць у сябе рознага тыпу мерапрыемствы — відэалекцыі, трэнінгі, падручнікі, — а яго рэалізацыя прадугледжвае шчыльную супрацу зт іншымі адукацыйнымі і экспэртнымі асяродкамі.

Кіраўніком праекту будзе багаслоў, філёзаф, акадэмічны дырэктар BISS Пётра Рудкоўскі, які абараніў доктарскую дысэртацыю менавіта па тэорыі аргумэнтацыі, а ў мінулым праводзіў трэнінгі крытычнага мысьленьня для розных аўдыторыяў.


Пачынае BISS ад запуску тэставай вэрсіі відэалекцый. У першай уводнай лекцыі Пётра Рудкоўскі тлумачыць, што такое крытычнае мысьленьне, чаму чаму яго важнае ў сучасным сьвеце і як яго засвойваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG