Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраванага ў згоне расейскага самалёта арыштавалі на два месяцы


Ханты-Мансійскі суд арыштаваў на 2 месяцы — да 22 сакавіка — пасажыра рэйсу Сургут — Масква кампаніі «Аэрофлот» Паўла Шапавалава, які напярэдадні патрабаваў накіраваць самалёт у Аўганістан.

Падазраваны не прызнаў сваёй віны.

Раней Сьледчы камітэт Расеі апублікаваў на партале Youtube
відэа допыту Шапавалава.

На запісы затрыманы пасьля экстранай пасадкі ў Ханты-Мансійску Шапавалаў ў адказ на пытаньне сьледчага аб тым, чаму ён запатрабаваў ляцець менавіта ў Аўганістан, заявіў, што «не ўсё так проста, як здаецца з першага разу». Ён таксама адмоўна адказаў на пытаньні аб тым, ці праносіў ён на борт зброю і ці прымаў перад пасадкай наркотыкі і псыхатропныя рэчывы.

За спробу згону Шапавалаву вылучылі абвінавачваньне і прызначылі псыхіятрычную экспэртызу, паведамілі ў Сьледчым камітэце. Па выніках мэдычнага агляду ў крыві Шапавалава наркатычных і псыхатропных рэчываў, а таксама алькаголю, не знайшлі. Раней паведамлялася, што спробу згону пасажыр зрабіў «у стане ап’яненьня».

Удзень 22 студзеня адзін з пасажыраў авіярэйсу Сургут — Масква кампаніі «Аэрофлот» падчас палёту запатрабаваў накіраваць самалёт у Аўганістан. Экіпажу ўдалося пераканаць яго сесьці для дазапраўкі ў Ханты-Мансійску. Мужчыну затрымалі. 41-гадовы жыхар Сургуту раней быў судзімы за псаваньне маёмасьці, паведамілі ў СК.

Паведамляецца, што большасьць пасажыраў нават ня ведалі, што была спроба згону самалёта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG