Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны выступілі супраць выхаду ЗША з NATO


У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ў аўторак прынялі законапраект, галоўнай мэтай якога ёсьць прадухіленьне магчымага выхаду ЗША з складу NATO, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ніжняя палата амэрыканскага Кангрэсу, большасьць у якім складаюць дэмакраты, падтрымала законапраект пераважнай большасьцю галасоў: 357 «за» пры 22 рэспубліканцах, якія выказаліся «супраць».

Цяпер законапраект перайшоў на разгляд Сэнату, які кантралюецца рэспубліканцамі. Пакуль невядома, ці падтрымаюць ініцыятыву Палаты прадстаўнікоў у Сэнаце.

На прэс-канфэрэнцыі напярэдадні галасаваньня заканадаўцы-дэмакраты заявілі, што занепакоеныя публікацыямі ў прэсе з нагоды пляну Дональда Трампа аб спыненьні сяброўства ЗША ў NATO. Паўночнаатлянтычны альянс быў сфармаваны 70 гадоў таму ЗША, Канадай і іх саюзьнікамі ў Эўропе для ваеннага супрацьстаяньня СССР і ягоным сатэлітам.

У артыкуле, апублікаваным на мінулым тыдні ў New York Times, паведамляецца, што на працягу ўсяго 2018 году Трамп неаднаразова казаў у прыватных гутарках з дарадцамі пра сваё жаданьне вывесьці ЗША з складу NATO. У публічных выступах прэзыдэнт ня раз крытыкаваў саюзьнікаў па ваенным блёку за тое, што яны трацяць замала сродкаў на патрэбы абароны.

Аўтары законапраекту, прынятага ў аўторак у Палаце прадстаўнікоў, заяўляюць аб падтрымцы NATO і недапушчальнасьці любых спробаў вываду ЗША з складу Альянсу ў аднабаковым парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG