Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве аўтамабіль пратараніў агароджу Прэзыдэнцкага палацу


Прэзыдэнцкі палац у Варшаве. Фота ©Shutterstock
Прэзыдэнцкі палац у Варшаве. Фота ©Shutterstock

Кіроўца аўтамабіля Volkswagen зьбіў паліцыянта і ўехаў у агароджу Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. Яго затрымалі супрацоўнікі паліцыі і Службы дзяржаўнай аховы, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Здарэньне адбылося а 15.30 паводле менскага часу. Паліцыянт заўважыў, як адзін з аўтамабіляў ехаў па сустрэчнай паласе руху на вуліцы побач з палацам. Ён спрабаваў затрымаць правапарушальніка, але 36-гадовы кіроўца не затрымаўся, зьбіў паліцыянта і павярнуў у напрамку вуліцы Кракаўскае прадмесьце, дзе знаходзіцца Прэзыдэнцкі палац.

​Кіроўца пратараніў слупы каля брамы Прэзыдэнцкага палацу і затрымаўся на блякадзе каля брамы. Мужчыну затрымалі. У дадзены момант паліцыя высьвятляе матывы яго паводзінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG