Як мінімум 126 чалавек загінулі пры нападзе чальцоў групоўкі «Талібан» на трэнавальны вайсковы комплекс у Аўганістане. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Міністэрства абароны краіны.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі як мінімум 12 чалавек.
Прадстаўнік «Талібану» сьцьвярджае, што ў нападзе загінулі 190 аўганскіх вайскоўцаў. Дадзеныя пра больш яе 100 ахвяраў нападу пацьвердзіў агенцтву прадстаўнік мясцовых уладаў, аднак прадстаўнік ураду краіны ад камэнтароў адмовіўся.
Мясцовым чыноўнікам забаронена гаварыць з мэдыя аб нападзе, каб не падрываць мараль вайскоўцаў, сьцьвярджае агенцтва.
Напад адбыўся ў панядзелак у горадзе Майдан-Шахр, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Вардак. Аўтамабіль каля вайсковай базы падарваў сьмяротнік, пазьней трое чальцоў «Талібану» адкрылі агонь па супрацоўніках комплексу. У гэты ж дзень прадстаўнікі руху сустракаліся ў Катары з адмысловым прадстаўніком ЗША па аўганскім замірэньні Залмаем Халілзадам, адзначае агенцтва.
Радыкальны рух «Талібан» утрымліваў уладу ў Аўганістане з 1996 па 2001 год, пакуль ня быў скінуты пры ўдзеле войскаў міжнароднай кааліцыі. Аднак канчаткова перамагчы рух так і не ўдалося. Становішча ў Аўганістане напалілася ў апошнія гады: у рэспубліцы пастаянна адбываюцца тэракты і вылазкі радыкальных ісламістаў.
Паводле дасьледаваньня BBC, «Талібан» актыўна дзейнічае на 70% тэрыторыі Аўганістану. Прадстаўнікі руху ўпэўненыя: як толькі ЗША і NATO выведуць вайскоўцаў з Аўганістану, яны зноў змогуць вярнуць сабе ўладу ў Кабуле. Таму падключыць прадстаўнікоў руху да мірнага працэсу гатовыя і прадстаўнікі законнай улады Аўганістану, і ЗША.
На кансультацыях у Маскве ў лістападзе 2018 года кіраўнік дэлегацыя талібаў Махамад Абас Станакзай заявіў, што «Талібан» будзе весьці размову пра мір толькі з ЗША. Рух настойвае на вывадзе міжнародных войскаў з Аўганістана і ня лічыць легітымным цяперашні ўрад краіны.