Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане афіцэрам запасу забаранілі выяжджаць з краіны


Салдаты туркмэнскай арміі
Салдаты туркмэнскай арміі

Зь лістапада рэзэрвістаў выклікаюць у ваенкаматы і патрабуюць ад іх заставацца па месцы уліку, паведамляе Туркмэнская служба Радыё Свабода са спасылкай на крыніцу ў вайсковым ведамстве краіны.

Ва ўсе ваенкаматы былі дадзеныя ўказаньні праверыць мужчын ва ўзросьце да 50 гадоў на прадмет прыдатнасьці да ваенных дзеяньняў, сьцьвярджае крыніца радыёстанцыі ў Міністэрстве абароны.

Амаль усе прымежныя рэгіёны Афганістану, разьмешчаныя на мяжы з Туркмэністанам, кантралююцца ўзброеным групоўкамі, паведамляюць карэспандэнты выданьня. У асноўным гаворка ідзе пра рух «Талібан». Працягласьць дзяржаўнай мяжы Туркмэністана з Афганістанам складае каля 800 кілямэтраў, і вайскоўцы занепакоеныя магчымымі баявымі дзеяньнямі на мяжы, піша Туркмэнская служба.

Вайсковая крыніца, якая гаварыла з радыёстанцыяй, адзначыла «жалю годны стан» туркмэнскай арміі. «У нас няма ніякіх навыкаў весьці якія-небудзь баявыя дзеяньні. Камандаваньне кажа, што ў нас адзіны правільны выхад — дамовіцца з талібамі і іншымі групоўкамі, адкупіцца ад іх. Гэта было заўсёды так, з часоў ^[былога прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата^] Ніязава. Ён тады казаў, — вы не патрэбныя каб абараняць краіну, я яе сам абараняю, а вы ідзіце, зьбірайце бавоўну і займайцеся сельскай гаспадаркай», — цытуе крыніцу радыёстанцыя.

У студзені агенцтва «Хронікі Туркмэністану» таксама паведаміла пра пачатак праверкі рэзэрвістаў у Туркмэністане. З 8 студзеня ад усіх мужчын, якія працуюць у дзяржаўных установах і арганізацыях, запатрабавалі тэрмінова здаваць у аддзелы кадраў вайсковыя білеты, піша выданьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG