«Польскае радыё» паведамляе аб затрыманьні кіраўніка аховы «Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. Прэс-сакратар пракуратуры Эва Бялік паведаміла, што прычынай затрыманьня зьяўляюцца лжывыя паказаньні.
«Затрыманы ўвёў у зман органы правапарадку, заявіўшы, што Стэфан В. трапіў на сцэну дзякуючы пасьведчаньню журналіста. Затрыманаму будзе прад’яўлена абвінавачаньне, яго дапытаюць як падазраванага», — адзначыў прадстаўнік пракуратуры.
Мэр Гданьску Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» у Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму нападніку Стэфану В. пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.