Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль атакаваў іранскія вайсковыя аб’екты ў Сырыі


Танкі ізраільскай арміі на Галанскіх вышынях 20 студзеня 2019 году
Танкі ізраільскай арміі на Галанскіх вышынях 20 студзеня 2019 году

Армія абароны Ізраілю заявіла, што нанесла ўдары па пазыцыях «Аль-Кудс» — элітнага падразьдзяленьня ў складзе іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі — на тэрыторыі Сырыі.

Заява была апублікаваная пасьля таго, як ізраільскія сыстэмы супрацьракетнай абароны перахапілі ракету, выпушчаную па паўночнай частцы Галанскіх вышынь.

«Мы пачалі наносіць удары па іранскіх мэтах на тэрыторыі Сырыі», — гаворыцца ў заяве.

Вайскоўцы Ізраілю не далі дадатковай інфармацыі пра атаку. Паводле дадзеных Сырыйскага цэнтру маніторынгу правоў чалавека, ракетныя ўдары зафіксаваныя паблізу аэрапорта Дамаску і ў раёнах вакол сталіцы: ізраільскія ракеты зьнішчылі склады зброі і вайсковыя аб’екты, якія належаць Ірану, ёсьць ахвяры.

Дзяржаўнае тэлебачаньне Сырыі заявіла, што Ізраіль выпусьціў шэсьць ракет па раёне паблізу міжнароднага аэрапорта Дамаску, пяць зь якіх былі зьбітыя, а яшчэ адна трапіла ў раён сельскагаспадарчых угодзьдзяў, якія знаходзіліся побач.

У верасьні 2018 году агнём сырыйскай супрацьпаветранай абароны, якая адбівала ізраільскую атаку, быў зьбіты расейскі вайсковы самалёт Іл-20, загінулі 15 чалавек. Расея ўсклала адказнасьць за яго зьбіцьцё на Ізраіль і прыняла рашэньне аб пастаўках у Сырыю зэнітна-ракетных комплексаў С-300.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG