Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад выбуху трубаправоду ў Мэксыцы вырасла да 85


На месцы выбуху ў штаце Ідальга, 18 студзеня
На месцы выбуху ў штаце Ідальга, 18 студзеня

Міністар здароўя Мэксыкі расказаў увечары 20 студзеня, што колькасьць загінулых у выбуху трубаправоду, які адбыўся двума днямі раней у штаце Ідальга, вырасла да 85, піша Reuters. Яшчэ 58 чалавек шпіталізаваныя.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 19 студзеня прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад Мэхіка. Па заяве дзяржаўнай кампаніі Pemex, якой належыць трубаправод, катастрофа адбылася з прычыны нелегальнай урэзкі ў трубу. Паводле афіцыйных зьвестак, на момант выбуху ля трубы знаходзіліся каля 800 чалавек, якія кралі паліва.

Здарэньне стала адным з найгоршых у гісторыі Мэксыкі, якая церпіць ад рэгулярных нелегальных падключэньняў да газа- і нафтаправодаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG