Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«100 цытатаў на Свабодзе». Атрымайце новую кнігу Алексіевіч бясплатна


Сьвятлана Алексіевіч падпісвае кнігу «100 цытатаў на Свабодзе», 18 студзеня 2019

У «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла новая кніга «100 цытатаў на Свабодзе» Сьвятланы Алексіевіч.

Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода.

«У гэтай кнізе — голас самой Сьвятланы Алексіевіч. Так, як ён гучаў на Свабодзе ў сваім гістарычным кантэксьце, без паправак, тлумачэньняў і агаворак. Пачуць яго — цяпер наша праца», — піша ў прадмове да кнігі заснавальнік сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» Аляксандар Лукашук.

Кніга выйшла на чатырох мовах — беларускай, расейскай, ангельскай, украінскай.

КАБ АТРЫМАЦЬ КНІГУ, ЗАПОЎНІЦЕ, КАЛІ ЛАСКА, ВОСЬ ГЭТЫ ФАРМУЛЯР.

Пазьней заплянаваная і прэзэнтацыя выданьня. Сачыце за абвесткамі на svaboda.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG