У цэнтры Прагі каля помніку сьвятому Вацлаву 54-гадовы мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся. Яго адвезьлі ў шпіталь з апёкамі 30 працэнтаў цела.
Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад месца, дзе 16 студзеня 1969 году чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны.
У мінулую сераду ў Празе адбыўся шэраг акцый памяці Яна Палаха.