Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабаленка і Сасновіч выбылі з асабістага турніру Australian Open


Аляксандра Сасновіч, архіўнае фота

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч спынілі ўдзел у адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі пасьля паразы ў матчах 1/16 фіналу. Спартоўкі працягнуць выступаць у парным разрадзе.​

У адзіночным разрадзе 18 студзеня Аляксандра Сасновіч саступіла расейскай тэнісістцы Анастасіі Паўлючэнкавай. Аляксандра Сасновіч разам з амэрыканкай Тэйлар Таўнсэнд 19 студзеня будуць спаборнічаць з Эры Хадзумі 🇯🇵 і Аліцыяй Расольска 🇵🇱.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прайграла амрэрыканцы Амандзе Анісімавай з вынікам 3:6, 2:6. 18 студзеня Сабаленка разам з бэльгійкай Элізэ Мэртэнс сустрэнуцца з Сабрынай Сантамарыяй 🇺🇸і Веранікай Кудэрметавай 🇷🇺.

Арына Сабаленка
Арына Сабаленка

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG