Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі чалавека, які рыхтаваў ракетную атаку на Белы дом


Калядная ялінка каля Белага дому
Калядная ялінка каля Белага дому

Амэрыканскія ўлады арыштавалі жыхара штату Джорджыя, якога абвінавачваюць у плянаванні штурму Белага дому з выкарыстаньнем супрацьтанкавай ракеты.

Як паведамляе Голас Амэрыкі, спасылаючыся на інфармацыю ад уладаў, арышт 21-гадовага Хашэра Джалала Тахеба быў праведзены 16 студзеня ў выніку апэрацыі з укараненьнем агента. Тахебу выстаўленыя абвінавачаньні ў спробе нанесьці шкоду або зьнішчыць будынак, які знаходзіцца ва ўласнасьці ЗША, з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі або выбуховых рэчываў.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, Тахеб прызнаўся згаданаму агенту, што «джыхад зьяўляецца абавязкам, што ён хоча нанесьці як мага большую шкоду і што ён спадзяецца стаць „пакутнікам“, гэта значыць, памерці падчас атакі». На іншай сустрэчы ён паказаў агенту намаляваную ад рукі схему першага паверха Заходняга крыла Белага дому і падрабязна апісаў плян атакі.

Тахеб папрасіў агента здабыць зброю і выбухоўку, неабходныя для ажыцьцяўлення атакі, і яны абмяркоўвалі зьдзелку. На мінулым тыдні Тахеб сказаў агенту, што ён хоча забраць зброю на гэтым тыдні і прыехаць проста ў Вашынгтон, каб ажыцьцявіць атаку.

Тахеб заявіў, што яны пранікнуць у Белы дом, выкарыстоўваючы процітанкавую зброю для падрыву дзьвярэй, і паспрабуюць забіць як мага больш людзей і нанесьці як мага большую шкоду.

Тахеб сустрэўся з агентам 16 студзеня, каб абмяняць аўтамашыну на паўаўтаматычныя вінтоўкі, тры выбухныя прылады з дыстанцыйнымі дэтанатарамі і супрацьтанкавую ракету. Пасьля таго, як загадзя абясшкоджаныя Фэдэральным боро расьсьледаваньняў выбухоўка і зброя была перададзеная Тахебу, агенты ФБР арыштавалі яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG