Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у ЗША пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні да кітайскай кампаніі Huawei


Ілюстрацыйнае фота. Крама Huawei у Пэкіне

Фэдэральная пракуратура ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кітайскага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталяваньня Huawei Technologies Co. па падазрэньні ў крадзяжы камэрцыйных сакрэтаў у амэрыканскіх партнэраў.

Пра гэта паведамляе газэта The Wall Street Journal. Паводле дадзеных выданьня, сярод іншага гаворка ідзе пра прыладу, якую амэрыканская T-Mobile выкарыстала для тэставаньня смартфонаў.

Матэрыялаў справы ўжо дастаткова, каб неўзабаве Huawei было прад’яўленае афіцыйнае абвінавачаньне, паведамляе Reuters. Міністэрства юстыцыі ЗША і Huawei не камэнтуюць паведамленьні СМІ.

Huawei — адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталяваньня і мабільных тэлефонаў.

Раней ЗША ўнесьлі кампанію ў чорны сьпіс пастаўшчыкоў абсталяваньня для дзяржаўнага выкарыстаньня. Амэрыканская выведка западозрыла Huawei ў нядобрасумленных сувязях з кітайскім урадам. У Вашынгтоне лічаць, што з дапамогай абсталяваньня кампаніі кітайскія ўлады могуць зьбіраць дадзеныя, якія ўяўляюць камэрцыйны або ваенны інтарэс для Пэкіну.

Ад выкарыстаньня інфраструктуры Huawei адмовіліся таксама ўлады Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Рашэньне забараніць дзяржаўныя закупкі абсталяваньня кампаній Huawei прынялі і ўлады Японіі. У сьнежні чэскія органы нагляду над кібэрбясьпекай перасьцераглі мясцовы ўрад ад выкарыстаньня абсталяваньня Huawei.

На мінулым тыдні польскія спэцслужбы затрымалі дваіх падазраваных у супрацоўніцтве з кітайскай выведкай. Адзін зь іх — дырэктар продажаў Huawei ў Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG