Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-амбасадар ЗША ў Маскве скрыткаваў Трампа за слабую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі


Былы амбасадар ЗША ў Маскве Майкл Макфол, 2012 год
Былы амбасадар ЗША ў Маскве Майкл Макфол, 2012 год

Былы амбасадар ЗША ў Маскве Майкл Макфол адхіліў заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што ён «займае жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі». На думку Макфола, прэзыдэнт «не падтрымлівае палітыку ўласнай адміністрацыі ў дачыненьні да Расеі», паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Адміністрацыя Трампа праводзіць жорсткую палітыку ў дачыненьні да Расеі, якую я, па большай частцы, падтрымліваю, — напісаў Макфол у артыкуле ў газэце Washington Post. — Але сам Трамп такую палітыку не праводзіць. За апошнія два гады ён рэгулярна даваў зразумець, што не падтрымлівае палітыку ўласнай адміністрацыі ў дачыненьні да Расеі».

Былы дыплямат кажа, што прадстаўнікі адміністрацыі Трампа час ад часу — хоць ня так часта, як варта было б — крытыкуюць рэпрэсіўную палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўнутры Расеі.

«Сам Трамп ні разу не сказаў ні слова пра важнасьць абароны правоў чалавека ў Расеі. Ні слова, — піша Макфол. — Наадварот, ён неаднаразова спрабаваў устанавіць маральную раўнацэннасьць паводзінаў ЗША ў сьвеце і паводзінаў Расеі».

«Я не ўзгадаю палітыку — ці то ў дачыненьні да Расеі ці любой іншай краіны, — дзе было настолькі шырокае разыходжаньне паміж прэзыдэнцкай адміністрацыяй і самім прэзыдэнтам, — працягвае былы амбасадар. — Гэта беспрэцэдэнтна».

У заключэньне ён заявіў, што важнае пытаньне ня ў тым, хто з амэрыканскіх прэзыдэнтаў займаў больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі, «а ў тым, чаму наш цяперашні прэзыдэнт усяляк імкнецца дыстанцыявацца ад палітыкі ўласнага ўраду ў дачыненьні да Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG