Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: У 2018 беларусам яшчэ больш абмежавалі свабоду ў інтэрнэце


У 2018 годзе беларускія ўлады працягвалі ціск на актывістаў грамадзянскай супольнасьці, адвакатаў, праваабарончыя групы і незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Улады прынялі таксама новыя абмежаваньні свабоды ў інтэрнэце.

Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, у пэрыяд са студзеня па жнівень 2018, улады адвольна затрымалі 29 журналістаў, у тым ліку тых, якія асьвятлялі пратэсты ў Дзень Волі. Наогул жа колькасьць адвольных, неабгрунтаваных затрыманьняў у Беларусі 25 сакавіка 2018 міжнародная праваабарончая арганізацыя ацэньвае на 110.

Што тычыцца абмежаваньня свабоды выказваньняў у інтэрнэце, Human Rights Watch адзначае, што прынятыя ў чэрвені 2018 папраўкі да закону аб сродках масавай інфармацыі ўводзяць дадатковыя, празьмерныя абмежаваньні. Гэтыя абмежаваньні, удакладняюць праваабаронцы, патрабуюць, каб усе інтэрнэт-СМІ захоўвалі інфармацыю аб імёнах людзей, якія пакідаюць камэнтары ў інтэрнэце, і раскрывалі гэтую інфармацыю на запыт уладаў. Папраўкі, як падкрэсьлівае справаздача, таксама прадугледжваюць прыцягненьне ўладальнікаў зарэгістраваных інтэрнэт-СМІ да крымінальнай адказнасьці за інфармацыю, разьмешчаную на вэб-сайце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG