Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Ахвярамі тэракту ў сталіцы Кеніі сталі 14 чалавек


Ня менш за 14 чалавек загінулі ў выніку ўзброенага нападу на гатэльны комплекс у сталіцы Кеніі Найробі. Нападнікі забітыя паліцыянтамі пры штурме, паведамляе Reuters. Іх колькасьць не ўдакладняецца.

Захопу гатэлю папярэднічалі два выбухі. На месца прыбылі паліцыянты і прадстаўнікі спэцслужбаў. Зламысьнікі адкрылі агонь, кінулі некалькі гранат, а затым забарыкадаваліся ў будынку.

Апэрацыя працягвалася 20 гадзін. З гатэлю за гэты час эвакуіравалі 700 чалавек. Улады расьсьледуюць здарэньне як тэракт.

Адказнасьць за напад узяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб».

У апошнія гады ў Кеніі неаднаразова адбываліся напады, адказнасьць за якія бралі на сябе джыхадзісты. Адзін з буйных нападаў адбыўся ў Найробі ў 2015 годзе. Тады ў выніку нападу на мясцовы ўнівэрсытэт былі забітыя каля 150 студэнтаў.

Колькасьць нападаў павялічылася пасьля таго, як кенійскія вайскоўцы пачалі прымаць удзел у баявых дзеяньнях супраць «Аш-Шабаб» на тэрыторыі Самалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG