Лінкі ўнівэрсальнага доступу

39 тысяч беларусаў афіцыйна ўладкаваліся на працу ў Польшчы


Мяжа Польшчы і Беларусі, пераход Кузьніца-Беластоцкая. Ілюстратыўнае фота
Мяжа Польшчы і Беларусі, пераход Кузьніца-Беластоцкая. Ілюстратыўнае фота

Паводле зьвестак Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, на 1-е паўгодзьдзе мінулага году ў гэтай краіне зарэгістравалі 38901 працоўнага мігранта зь Беларусі. Зь іх 86% — мужчыны, 14% — жанчыны.

Большасьць працоўных мігрантаў уладкаваліся на працу ў Польшчы ва ўзросьце 25-34 гадоў. Найбольш беларусаў працуюць у сфэры будаўніцтва, такіх 14029 чалавек, найменш у сельскай гаспадарцы — 98 чалавек.

Найбольш папулярныя спэцыяльнасьці сярод беларусаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы:

  • прамысловыя рабочыя(14559);
  • рознарабочыя(10902);
  • апэратары і мантажнікі (10349);
  • офісныя работнікі (1291);
  • тэхнічны пэрсанал (623);

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG