Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША выявіла, што Кітай неўзабаве будзе мець самае перадавое ўзбраеньне


Ілюстрацыйнае фота. Кітайскі зьнішчальнік-невідзімка J-20, прыняты на ўзбраеньне ў 2017 годзе
Ілюстрацыйнае фота. Кітайскі зьнішчальнік-невідзімка J-20, прыняты на ўзбраеньне ў 2017 годзе

Кітайскія ўзброеныя сілы ў найбліжэйшай будучыні будуць валодаць самым сучасным узбраеньнем, што стала вынікам бурнай мадэрнізацыі апошніх гадоў, стратэгічнай мэтай якой зьяўляецца рэзкае павышэньне баяздольнасьці кітайскай арміі і ўзьяднаньне Тайваня з КНР. Такая выснова ўтрымліваецца ў адмысловай справаздачы амэрыканскай вайсковай выведкі, апублікаванай у аўторак.

У дакладзе гаворыцца, што Пэкін чакае, што «вонкавыя сілы» могуць выступіць у абарону Тайваня. Гэта прымусіла Кітай распрацаваць сыстэмы, якія дазволяць нэўтралізаваць дзеяньні «зьнешніх сілаў» у рэгіёне. Паводле амэрыканскіх дадзеных, абаронныя выдаткі Кітаю перавысілі ў 2018 годзе 200 мільярдаў даляраў. Гэта трохразовы рост з 2002 году.

Абаронны бюджэт ЗША складае каля 700 мільярдаў даляраў, але значная яго частка ідзе на навуковыя дасьледаваньні і стварэньне новых сыстэм, у той час, як Пэкін эканоміць грошы на дасьледаваньнях, зрабіўшы стаўку на капіяваньне замежных тэхналёгій, атрыманых як у выніку закупак, так і незаконным шляхам. Ён таксама змушае заходнія кампаніі перадаваць важныя тэхналёгіі ў абмен на магчымасьць выйсьці на гіганцкі кітайскі рынак.

Паводле амэрыканскай выведкі, Кітай цяпер мае ў сваім арсэнале крылатыя ракеты, якія могуць запускацца з самалётаў, караблёў, субмарын і здольныя паражаць цэлі на адлегласьці тысяч кілямэтраў, напрыклад, на востраве Гуам, дзе знаходзіцца найбуйнейшая вайскова-марская база ЗША, Пэкін першым стварыў антыкарабельныя балістычныя ракеты, прызначаныя для удараў па авіяносцы.

Амэрыканскія экспэрты ня лічаць, што гвалтоўная спроба далучэньня Кітаем Тайваня непазьбежная, яны мяркуюць, што Кітай хацеў бы пазьбегнуць канфлікту. Самую сур’ёзную трывогу ў Пэнтагоне выклікае тое, што рост баяздольнасьці арміі можа ўсяліць у кітайскіх вайскоўцаў самаўпэўненасьць, і яны могуць абвясьціць кітайскаму лідэру пра сваю ўпэўненасьць у перамозе, кажа ў інтэрвію CNN высокапастаўлены супрацоўнік Пэнтагону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG