Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі кангрэсмэн страціў пасады пасьля заяваў з расавым падтэкстам


Стыў Кінг
Стыў Кінг

Лідэры рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў вывелі кангрэсмэна Стыва Кінга са складаў камітэтаў па сельскай гаспадарцы, малым бізнэсе і юрыдычнага камітэта ў сувязі зь яго выказваньнямі, якія маюць расавы падтэкст.

Кінг наклікаў на сябе крытыку пасьля інтэрвію New York Times, апублікаванага на мінулым тыдні, у якім ён заявіў: «Белы нацыяналіст, прыхільнік перавагі белай расы, заходняя цывілізацыя... Якім чынам гэтыя паняцьці сталі абразьлівымі?»

Кінг працуе ў палаце дзевяты тэрмін, прадстаўляючы штат Аёва. Рашэньне аб пазбаўленьні яго пасадаў было прынятае прадстаўнікамі абедзьвюх партый.

Лідэр рэспубліканскай меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў Кэвін Макарці рашуча асудзіў Кінга, заявіўшы, што «у рэспубліканскай партыі, Кангрэсе і краіне няма месца ідэалёгіі расавай перавагі любога роду».

Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Маконэл далучыўся да крытыкі аднапартыйцаў у адрас Кінга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG