Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж Ісламабадам і Нікасіяй — Менск у «Індэксе якасьці жыцьця 2019»


Менск, плошча Незалежнасьці. Ілюстрацыйнае фота
Менск, плошча Незалежнасьці. Ілюстрацыйнае фота

У актуальным «Індэксе якасьці жыцьця 2019» (Quality of Life Index 2019), складзеным сэрвісам Numbeo, Менск цяпер стаіць на 133-м месцы (зьвесткі абнаўляюцца).

Суседзі сталіцы Беларусі па рэйтынгу — сталіца Пакістану Ісламабад (132 месца) і сталіца Кіпру Нікасія (134 месца). Менск стаў адзіным беларускім горадам, уключаным у рэйтынг. Усяго ў сьпіс увайшлі 227 гарадоў з розных краінаў сьвету.

Сярод сталіц суседніх краін найлепшай для жыцьця аўтары рэйтынгу палічылі Вільню (97 месца), за ёю Варшава (128 месца) і Рыга (129 месца). У той жа час Кіеў і Масква разьмясьціліся ў рэйтынгу ніжэй за Менск — на 192-й і 193-й пазыцыях.

Тройка найлепшых у сьвеце гарадоў для жыцьця, паводле складальнікаў рэйтынгу, выглядае наступным чынам: першае месца — у сталіцы Аўстраліі Канбэры, другое месца заняў Эйндховэн (Нідэрлянды), трэцяе — сталіца штату Паўночная Караліна Ролі.

Тройка найгоршых для жыцьця гарадоў — сталіца Вэнэсуэлы Каракас (апошняе, 227-е месца), нігерыйскі Лагас і сталіца Банглядэшу Дака.

Індэкс гарадоў паводле якасьці жыцьця Numbeo фармавалі, улічваючы восем паказьнікаў: індэкс пакупніцкай здольнасьці, індэксы бясьпекі, аховы здароўя, кошту жыцьця, кошт нерухомасьці адносна даходаў насельніцтва, індэкс часу руху транспарту, узровень забруджваньня і клімат.

У цэлым індэкс якасьці жыцьця ў Менску цяпер (зьвесткі пастаянна абнаўляюцца) налічвае 142,66 бала (найбольшы паказьнік — 224,24 бала ў Канбэры):

  • Індэкс пакупніцкай здольнасьці ў Менску нізкі — 45,55 бала. Найбольшы паказьнік — 169,35 бала (Сан-Хасэ, ЗША), найменшы — 3,83 бала (Каракас, Вэнэсуэла).
  • Індэкс кошту жыцьця — 33,51 бала. Найбольшы паказьнік — 127,2 (Цюрых, Швайцарыя), найменшы — 21,24 (Карачы, Пакістан).
  • Індэкс бясьпекі высокі — 75,88 бала. Найбольшы — 88,69 (Абу-Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), найменшы — 16,9 (Каракас, Вэнэсуэла).
  • Індэкс аховы здароўя — 60,11 бала. Найбольшы — 85,62 (Эйндховэн, Нідэрлянды), найменшы — 37,08 (Баку, Азэрбайджан).
  • Кліматычны індэкс — 64,37 бала. Найбольшы — 99,93 (Каракас, Вэнэсуэла), найменшы — 14,28 (Рэджайна, Канада).
  • Суадносіны кошту нерухомасьці і даходаў — 14,11 бала. Мінімальныя — 1,52 (Клевэрлэнд, ЗША).
  • Індэкс часу руху транспарту — 28,56 бала. Найбольшы — 73,88 (Лагас, Нігерыя), найменшы — 17,45 (Лімасол, Кіпр).
  • Індэкс забруджваньня — 40,88 бала. Найбольшы — 95,62 (Катманду, Нэпал), найменшы — 12,96 (Хэльсынкі, Фінляндыя).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG