Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране разьбіўся самалёт, загінулі 15 чалавек


На месцы крушэньня іранскага «Боінга-707»
На месцы крушэньня іранскага «Боінга-707»

У Іране 14 студзеня разьбіўся грузавы самалёт. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 15 чалавек з 16, якія былі на борце.

Паводле іранскага агенцтва «Фарс», самалёт належаў узброеным сілам краіны. «Боінг-707» перавозіў груз мяса са сталіцы Кіргізіі Бішкеку. Ён пацярпеў крушэньне пры пасадцы ў аэрапорце Фатх ў цэнтральным Іране. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, праз дрэнныя ўмовы надвор’я лётчыкі пераблыталі аэрадромы і зайшлі на пасадку не ў аэрапорце прызначэньня, а ў суседнім. Самалёт выкаціўся за межы паласы, урэзаўся ў агароджу і загарэўся.

Паведамляецца, што выжыў адзін чалавек — бортінжынэр, ён дастаўлены ў шпіталь.

Самалёты «Боінг-707» пачалі будавацца яшчэ ў 1950-я гады. Іран, з прычыны санкцый, быў апошняй краінай, дзе іх эксплюатавалі на пасажырскіх рэйсах. Некалькі гэтых машын яшчэ засталося ў распараджэньні вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG