Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэру Гданьску 5 гадзін рабілі апэрацыю


Павал Адамовіч незадоўга да нападу
Павал Адамовіч незадоўга да нападу

Як сказаў польскім СМІ хірург Томаш Стэфаняк, мэр Гданьску Павал Адамовіч перанёс апэрацыю пасьля нападу 13 студзеня, у якім атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.

Апэрацыя Адамовіча трывала пяць гадзін. Паводле словаў Стэфаняка, стан пацыента «вельмі цяжкі». У Гданьску абвясьцілі збор крыві для пацярпелага.

Напад адбыўся падчас фіналу штогадовай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі». На сцэну, дзе адбывалася дзея, забег мужчына і ўдарыў палітыка нажом. Пасьля гэтага нападніка затрымалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG