Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевіка «Чырвоных брыгадаў» выдалі Італіі. Амаль праз 40 гадоў


Чэзарэ Батысьці ў Бразыліі, чэрвень 2011 года
Чэзарэ Батысьці ў Бразыліі, чэрвень 2011 года

Баявік леварадыкальных арганізацый «Чырвоныя брыгады» і «Узброеныя пралетарыі за камунізм», якія дзейнічалі ў Італіі ў 70-х гадах мінулага стагодзьдзя, 64-гадовы Чэзарэ Батысьці экстрадаваны на радзіму з Балівіі.

У Італіі ён быў завочна асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне па абвінавачваньні ў чатырох ідэалягічна матываваных забойствах, учыненых з 1977 па 1979 год — у прыватнасьці, яму інкрымінуецца забойства аднаго з найбуйнейшых ювэліраў краіны таго часу Пэруіджы Турыджані.

У 1981 году Батысьці здолеў зьбегчы з італьянскай турмы, у якой чакаў суда. Пасьля ён хаваўся ў Францыі, Мэксіцы, а таксама жыў у Бразыліі, дзе прысьвяціў сябе літаратурнай дзейнасьці.

У сьнежні 2018 году, за месяц да свайго сыходу, прэзыдэнт Бразыліі Мішэль Тэмэр падпісаў указ аб экстрадыцыі Батысьці. Пасьля гэтага баявік «Чырвоных брыгадаў» схаваўся ў Балівіі, але ў ноч на 13 студзеня быў арыштаваны на тэрыторыі гэтай краіны.


Паведамляецца, што ўлады Італіі прыслалі па яго урадавы самалёт з супрацоўнікамі службы вонкавай выведкі. Сам Батысьці прызнае, што ўваходзіў ва ўзброеную групу, але сьцьвярджае, што нікога не забіваў. Ён лічыць, што стаў ахвярай палітычна матываванага перасьледу ў Італіі.

«Чырвоныя брыгады» — арганізацыя, якая аб’ядноўвала леварадыкальныя сілы Італіі з 1970-га па 1988 год і якая змагалася (у тым ліку — гвалтоўнымі мэтадамі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG