Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан выслаў з краіны расейцаў, якія «прапагандавалі хрысьціянства»


Крест библия страницы молитва
Крест библия страницы молитва

Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджана паведаміла, што праваахоўныя органы краіны выслалі з краіны дзевяць грамадзян Расеі. Іх абвінавачваюць у арганізацыі незаконных рэлігійных сходаў і прапагандзе хрысьціянства.

«У выніку апэратыўных дзеяньняў выяўлены факт арганізацыі незаконных рэлігійных сходаў з боку дзевяці грамадзян Расейскай Фэдэрацыі ў адным з дамоў у Баку» — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

У доме быў праведзены ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя «пяць кніг рэлігійнай скіраванасьці», 113-кампакт дыскаў і 28 тысяч візытных картак.

Да якой менавіта плыні належаць высланыя расейцы і што менавіта яны прапагандавалі — прэс-служба не паведамляе.

Летась, як паведаміла МЗС Расеі, прынамсі 16 разоў Азэрбаджан адмовіў ва ўезьдзе на сваю тэрыторыю расейскім грамадзянам па этнічнай прыкмеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG