Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэі Літвы раз у месяц адкрыюць дзьверы для наведвальнікаў бясплатна

Пажайсліскі кляштар
Пажайсліскі кляштар

74 нацыянальныя і рэспубліканскія музэі пад кіраваньнем Міністэрства культуры Літвы са студзеня кожную апошнюю нядзелю месяца будуць прымаць наведвальнікаў бясплатна, паведамляе газэта Lietuvos žinios.

Падкрэсьліваецца, што бясплатным будзе ўваход у музэі і агляд іх экспазыцый — жадаючыя скарыстацца паслугамі музэйнага гіда, а таксама ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах будуць павінны выплаціць за іх.

Сярод 74 музэяў, адчыняюцца дзьверы бясплатна, — Вежа замка Гедыміна, Музэй бурштыну ў Паланзе, Галерэя мастацтва Чурлёніса, Музэй этнакасмалёгіі Літвы, Марскі музэй Літвы ў Кляйпэдзе, Тракайскі гістарычны музей і іншыя.

Міністэрства культуры Літвы ў лістападзе мінулага года абвясьціла, што мадэль бясплатнага наведваньня музэяў будзе фінансавацца зь бюджэтных сродкаў.

XS
SM
MD
LG