Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне падлічылі, колькі зарабілі на турыстах за першы год «бязьвізу»


Чыгуначны вакзал, Берасьце
Чыгуначны вакзал, Берасьце

У Берасьці падлічылі, колькі горад і ўся вобласьць зарабілі ў першы «бязьвізавы» год. Нагадаем, з 1 студзеня 2018 года ў Берасьцейскі. Камянецкі, Жабінкаўскі і Пружанскі раёны Берасьцейскай вобласьці замежнікі могуць прыехаць на 10 дзён бязь візы.

У 2018 годзе ў Берасьце і вобласьць па бязьвізе прыехалі 18,5 тысячы турыстаў. Для параўнаньня ў Горадню за 2018-ы прыехалі 92,5 тысячы бязьвізавых турыстаў. Як піша газэта «Вячэрні Брэст» са спасылкай на Дзяніса Нікіцюка, загадчыка сэктара турызму ўпраўленьня спорту і турызму Берасьцейскага аблвыканкама, у Берасьце прыехала ня так шмат бязьвізавых турыстаў, бо горад і раней быў папулярным турыстычным месцам. Найперш, сярод расейцаў, якія прыяжджаюць у Берасьцейскую крэпасьць і ў Белавескую пушчу.

Але ўсё адно Берасьцейская вобласьць зарабіла на бязьвізавых турыстах 1 мільён даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG