Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец вэрбаваў жыхарак Гомля ў прастытуткі, яго будуць судзіць

Затрыманьне расейца на мяжы Беларусі і Расеі.
Затрыманьне расейца на мяжы Беларусі і Расеі.

У Гомлі завяршылі расьследаваньне па справе 40-гадовага расейца, які вэрбаваў жыхарак Гомля для заняткаў прастытуцыяй. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на Ўпраўленьне ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама.

«Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для вывучэньня і накіраваньня ў суд», — праінфармавалі ў міліцыі.

Крымінальную справу могуць узбудзіць па частцы 2 арт. 171 КК (арганізацыя і (або) выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй або стварэньне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняткаў прастытуцыяй).

Непрацуючы 40-гадовы жыхар Валагодзкай вобласьці прыехаў у Гомель у пачатку верасьня 2018 года. Ён шукаў дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй у Расеі. «Дзьве гамяльчанкі пагадзіліся паехаць зь ім. Але плян перапраўкі будучых сэкс-рабынь праваліўся 2 кастрычніка 2018 года. У Добрускім раёне на мяжы Беларусі і Расеі аўтамашына з расейцам і дзяўчатамі была затрыманая апэратыўнікамі», — паведамілі ў абласной міліцыі.

XS
SM
MD
LG