Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 чалавек загінуў пасьля абвалу на шахце ў Кітаі

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

На вугальнай шахце ў правінцыі Шэньсі ў паўночна-Заходнім Кітаі загінуў 21 чалавек. Яны былі заблякаваныя пад зямлёй пасьля аварыі на шахце.

Як перадае кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа, абвал перакрыцьцяў у шахце адбыўся ў суботу прыкладна ў 16:30 па па мясцовым часе ў горадзе Шэньму. У момант інцыдэнту пад зямлёй працавалі 87 чалавек. 66 зь іх пасьля абвалу эвакуявалі ў бясьпечнае месца. Заблякаванымі аказаўся 21 шахцёр.

Цяпер вядзецца расьсьледаваньне, прычыны аварыі высьвятляюцца.

XS
SM
MD
LG