Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя правярае, як на дзяўчыну ў Менску рабочыя маглі скінуць з даху цагліну

На месцы здарэньня 10 студзеня. Фота Варвары Казловай
На месцы здарэньня 10 студзеня. Фота Варвары Казловай

Менская міліцыя праводзіць праверку па факце траўмаваньня дзяўчыны, на якую з даху звалілася цагліна. Гэта пацьвердзіла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч.

«Кастрычніцкім РУУС цяпер праводзіцца праверка. Матэрыял праверкі зарэгістраваны... Чакаюць вынікі мэдычнай экспэртызы, паколькі дзяўчына зьвярнулася да мэдыкаў», — сказала Натальля Ганусевіч.

Свабода паведамляла, як 10 студзеня рабочыя чысьцілі дах дому № 5 на вуліцы Ленінградзкай у Менску. Разам са сьнегам на зямлю паляцелі будаўнічыя матэрыялы. Варвара Казлова ішла ўнізе, цагліна трапіла ёй у нагу. У яе гематома і зламаны палец.​ Варвара кажа, што дом, зь якога скідалі сьнег, ня быў агароджаны.

Пасьля гэтага яна зьвярнулася да мэдыкаў і напісала заяву ў міліцыю.

XS
SM
MD
LG