Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка расказала, колькі чалавек скарысталіся цягнікамі на Новы год і Каляды


Чыгуначны вакзал «Менск-Пасажырскі», ілюстрацыйнае фота

З 29 сьнежня па 7 студзеня Беларуская чыгунка перавезла ў цягніках з нумараванымі месцамі 534 510 пасажыраў, паведамляе яе прэс-служба. У статыстыку не ўключалі квіткі, прададзеныя на Раство 25 сьнежня.

Цягнікамі міжрэгіянальных ліній скарысталіся больш 276,7 тысячы пасажыраў, міжнародных — 216,5 тысячы, рэгіянальных ліній бізнэс-клясы — 41 тысяча пасажыраў.

Найбольш папулярныя маршруты не называюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG