Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня абвясьціла 2019-ы годам ураджэнца Меншчыны


Вільня
Вільня

Рада самакіраваньня Вільні абвясьціла 2019-ы Годам Станіслава Манюшкі. Славуты кампазытар нарадзіўся на Меншчыне, а першую музычную адукацыю атрымаў у Менску.


«Без Станіслава Манюшкі Вільня ў сьвеце культуры страціла б частку сваёй ідэнтычнасьці», — сказаў падчас паседжаньня гарадзкой рады мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус.

У Вільні Манюшка правёў 18 гадоў, ад 1836 да 1858 году зь невялікім перапынкам.

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэньня кампазытара, дырыжора, арганіста, пэдагога, адной з важных постацяў беларускай музычнай культуры.

Адзначэньне гадавіны — супольнай для Беларусі, Польшчы і Літвы — адбудзецца пад патранажам UNESCO. Польскі Сэйм таксама абвясьціў 2019-ы Годам Станіслава Манюшкі. З гэтай нагоды Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве ад пачатку году носіць імя славутага кампазытара.

У верасьні 2016 году, у гістарычнай частцы Менску — Верхнім горадзе — усталявалі помнік Манюшку разам з помнікам драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Менавіта тут, на плошчы Свабоды, разьмяшчаўся Менскі гарадзкі тэатар, дзе ў 1852 годзе ўпершыню была пастаўлена опэра «Сялянка» Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта быў першы выпадак, калі беларуская мова загучала са сцэны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG