Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску 16 дзён шукаюць зьніклую жанчыну


Зьніклая ў Менску Вольга Саламевіч
Зьніклая ў Менску Вольга Саламевіч

38-гадовая Вольга Саламевіч 26 сьнежня выйшла з дому на вуліцы Асаналіева ў Менску. Ад таго часу яе ня бачылі.

Паводле менскай міліцыі, жанчына раней неаднаразова «сыходзіла з дому». Пошукавыя атрады ўжо давалі абвестку пра яе ў 2017 годзе, тады яна зьнікла на два тыдні, але знайшлася жывой за дзень пасьля публікацыі абвесткі.

З выгляду ёй 36–38 гадоў (нарадзілася 4 студзеня 1981 году), целасклад сярэдні, валасы цёмныя і прамыя, стрыжка кароткая. Мае пасьляапэрацыйны 20-сантымэтровы шнар на правай руцэ. Калі пайшла з дому, была апранутая ў цёмна-сінюю куртку, шэрыя спартовыя штаны і чорныя боты.

Тых, хто пазнаў жанчыну на фота, просяць зьвярнуцца ў міліцыю па тэлефонах 8 017 222-04-42 (46), 8 017 239-64-71 або 102.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG