Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкі ўрад аплаціць бяздомным дарогу да месца пражываньня


Бяздомная жанчына зь дзіцём ва Ўзбэкістане

Урад Узбэкістану зацьвердзіў меры па абароне і падтрымцы асоб бяз пэўнага месца жыхарства.

Цяпер пры звароце бяздомнага ў аддзел міграцыі будзе удакладняцца інфармацыя пра дату і месца яго нараджэньня і пражываньня, наяўнасьці або адсутнасьці пасьведчаньня аб нараджэньні, зьвесткі пра бацькоў, мужа і жонку, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў, ранейшым адрасе пастаяннай прапіскі, паведамляе узбэцкая служба Радыё Свабода.

Калі прыналежнасьць да грамадзянства Ўзбэкістану ці іншай дзяржавы ўсталяваць не атрымаецца, у аддзяленьні міграцыі выдадуць даведку, якая часова пасьведчыць асобу. Затым разам з муніцыпальнымі органамі ўлады бяздомнаму аформяць пастаянную прапіску або від на жыхарства.

Калі ў асобы бяз пэўнага месца жыхарства няма пашпарта і пастаяннай прапіскі, яму зноў аформяць дакумэнт на падставе часовай прапіскі, пры гэтым зь яго не будзе спаганяцца штраф за страту дакумэнтаў.

Таксама бяздомнага вызваляць ад аплаты дзяржаўнай пошліны за афармленьне пашпарта — гэтыя выдаткі пакрыюць з рэгіянальных і мясцовых бюджэтаў.

Тым бяздомным, якія цяпер знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, аплацяць праезд на месца пастаяннага пражываньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG