Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус спрабаваў увезьці ў Польшчу боепрыпасы


Патроны, якія спрабаваў увезьці ў Польшчу беларус
Патроны, якія спрабаваў увезьці ў Польшчу беларус

Польскія мытнікі на памежным пераходзе ў Баброўніках выявілі патроны, якія без дакумэнтаў перавозіў грамадзянін Беларусі. 25 боепрыпасаў калібру 8 мм спрабаваў нелегальна ўвезьці ў Польшчу 28-гадовы мужчына.


— Патроны знайшлі падчас дэталёвага агляду аўтамабіля, якім кіраваў беларус. Пакункі з газавымі патронамі ён схаваў у падлакотніку аўтамабіля. У мужчыны не было з сабою ніякіх дакумэнтаў, якія б дазвалялі яму ўвозіць боепрыпасы ў Польшчу, — паведамляе Мацей Чарнэцкі з прэс-групы Беластоцкай падатковай інспэкцыі.

У сувязі з парушэньнем беларускім грамадзянінам правілаў закону аб зброі і боепрыпасах справа была перададзеная польскай паліцыі. Беларусу пагражае штраф. Яго памер вызначыць суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG