Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра прэзыдэнцкія амбіцыі заявіў чарговы амэрыканскі палітык


Хуляьн Кастра

Былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця ў адміністрацыі Барака Абамы, дэмакрат Хуляьн Кастра заявіў, што ў выпадку абраньня на пасаду прэзыдэнта ён будзе займацца пытаньнямі зьмены клімату і дамагацца ўсеагульнага доступу амэрыканцаў да аховы здароўя.

Чакаецца, што празь некалькі дзён ён абвясьціць аб намеры вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2020 года.

У аўторак Кастра сустрэўся з дэмакратамі ў Нэвадзе і лідэрамі лацінаамэрыканскай супольнасьці ў Лас-Вэгасе. Былы мэр Сан-Антоніа, штат Тэхас, дэмакрат Кастра працаваў у адміністрацыі падчас другога тэрміну прэзыдэнта Абамы.

Ён заявіў, што ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ён мае намер уздымаць пытаньні паляпшэньня адукацыі ў дзяржаўных школах, паўторнага далучэньня ЗША да Парыскаму пагадненьня па клімаце і прыняцьця закона аб усеагульным доступе да паслуг аховы здароўя. Наступнаму прэзыдэнту таксама прыйдзецца аднаўляць саюзы зь іншымі краінамі, якія паслабіў прэзыдэнт Дональд Трамп, заявіў Кастра.

1 студзеня сэнатар-дэмакрат Элізабэт Уорэн заявіла, што ўжо сфармавала камітэт, які дазволіць ёй пачаць зьбіраць грошы, неабходныя для ўдзелу ў праймэрыз ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG