Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія ўлады паказалі журналістам, што адбываецца ў лягерах перавыхаваньня. ВІДЭА


Жыхары лягера на ўроку кітайскай мовы
Жыхары лягера на ўроку кітайскай мовы

Кітайскія ўлады арганізавалі візыт для невялікай групы журналістаў у тры лягеры палітычнага перавыхаваньня ці як іх афіцыйна называюць у Кітаі — у «цэнтры прафэсійнай падрыхтоўкі» Кашгара, Хатана і Каракаша.

Усе лягеры разьмешчаныя ў паўднёвай частцы Сіньцзяну, рэгіёну дзе пражывае вялікая колькасьць прадстаўнікоў этнічных меншасьцяў, у асноўным уйгураў, а таксама казахаў, кіргізаў і татараў.

Праваабаронцы і былыя «выхаванцы» лягераў абвінавачваюць улады Кітая ў катаваньнях, негуманных умовах утрыманьня людзей і парушэньні базавых правоў чалавека. Але замежным журналістам у Сіньцзяне паказалі іншую карціну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG