Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларускія стартапы атрымалі ўзнагароды на CES 2019 у Лас-Вэгасе


Парк высокіх тэхналёгій, архіўнае фота
Парк высокіх тэхналёгій, архіўнае фота

Беларускія стартапы Teslasuit і Flo сталі ляўрэатамі прэміі Innovation Award ад арганізатараў выставы CES 2019 у Лас-Вэгасе, піша сайт Парку высокіх тэхналёгій.

Што такое СES?

СES (International Consumer Electronics Show) — адно з найбуйнейшых у сьвеце мерапрыемстваў у сфэры спажывецкай электронікі, якое праходзіць штогод у студзені ў амэрыканскім Лас-Вэгасе.

Першая выстава СES прайшла ў 1967 годзе. Выстава задае тэхналягічныя трэнды на бягучы і наступныя гады. Менавіта на CES у розныя гады былі прэзэнтаваныя відэакамэра, CD, гульнявая прыстаўка Xbox, пляншэт і нэтбук.

А Teslasuit?

Беларускі стартап, якія займаецца распрацоўкай касьцюмаў для дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці, а таксама «разумнага» адзеньня.

Напішыце яшчэ пра Flo

Flo — мабільная праграма для маніторынгу жаночага здароўя. Ім штомесяц карыстаюцца каля 20 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце. Летась колькасьць спампоўваньняў аплікацыі ў Google Play і App Store перавысіла 50 мільёнаў. Кампанія беларускіх ІТ-прадпрымальнікаў Юрыя і Дзьмітрыя Гурскіх OWHealth, што распрацоўвае праграму Flo, ацэньваецца ў суму 200 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG