Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь едзе спадкаемец Робэрта Мугабэ 


Экс-прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ

Беларусь з афіцыйным візытам наведае прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва. Летась ён замяніў на вышэйшай пасадзе Робэрта Мугабэ, які нязьменна кіраваў краінай 30 гадоў.

Як паведамляе прэсавая служба зымбабвійскага лідэра, візыт адбудзецца на наступным тыдні. Ён таксама пабывае ў Азэрбайджане, Казахстане, Расеі і возьме ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе.

Як нагадвае БелаПАН, у верасьні 2018 году ў Зымбабвэ езьдзіў кіраўнік спраў прзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман. Там ён сустрэўся з прэзыдэнтам краіны, кіраўніком Рэзэрвовага банку, міністрамі, якія курыруюць міжнародны гандаль, сельскую гаспадарку, транспарт і інфраструктуру. Былі абмеркаваныя пытаньні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і пастаўкі беларускай тэхнікі.

Па выніках візыту Эмэрсана Мнангагвы ў Беларусь чакаецца падпісаньне двухбаковых пагадненьняў. У Зымбабвэ Беларусь пастаўляе абсталяваньне для горназдабыўной і будаўнічай галіны, а таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

Беларускі бок хоча удзельнічаць у будаўніцтве ў Зымбабвэ жалезных, аўтамабільных дарог, стварэньні лягістычных цэнтраў. Паводле Віктара Шэймана, кантракты на пастаўкі лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай, грузавой тэхнікі ў Зымбабвэ могуць перавысіць 60 мільёнаў даляраў.

Былы прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ ня быў у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG